Добро пожаловать в блог учителя начальных классов Кушнерёвой А.Г для учащихся и их родителей!

До начала учебного года

Беларуская мова

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ I НАВЫКАЎ ВУЧНЯЎ IV КЛАСА 

Вучні павшны в е д а ц ь:
асаблiвасцi тэксту-апавядання, тэксту-апісання;
якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымi; калi трэба ставiць коску памiж аднароднымi членамi; назвы i асноўныя прыметы часцiн мовы: назоўнiкаў, займеннікаў, прыметнiкаў, дзеясловаў;
назвы склонаў i склонавыя пытаннi;
якiя назоўнiкi адказваюць на пытанне ш т о?, а якія — на пытанне х т о?;
як вызначыць склон назоўнiкаў i прыметнiкаў; як вызначыць асобу i лiк займенніка i дзеяслова;
на якiя пытані адказваюць дзеясловы неазначальнай формы.
Вучні павiнны у м е ц ь:
 дзяліць тэкст на часткі, складаць план; 
адрознiваць тэкст-апавяданне i тэкст-апiсанне; 
вылучаць сказы з аднароднымi членамi i ставiць у iх знакі прыпынку (у тым ліку са злучнiкамi i, а, але);
вызначаць галоўныя i даданыя члены сказа, у тым ліку у сказах з аднароднымi членамi;
вызначаць у словах выразнай будовы канчатак, аснову, корань, прыстаўку, суфiкс;
распазнаваць у тэксце назоўнікі, асабовыя займеннiкi, прыметнікі, дзеясловы;
вызначаць склон назоўнiкаў i прыметнiкаў i iх склонавыя канчаткі (з апорай на таблiцу);
адрозніваць неазначальную форму дзеяслова; вызначаць асобу, лік дзеясловаў цяперашняга i будучага часу i iх канчаткi (з апорай на табліцу);
пiсаць пад дыктоўку з захаваннем вывучаных нормаў беларускага правапiсу.

Слоунiкавыя словы
Секунда, балерына, берэт, калектыў, дэлегацыя, паштальён, гараджане, памочнік, плывец, подпіс, бервяно, грымець, дошкі, аб’язджаць, вуліца, уверсе, унізе, услых, ахвотна.


-Flash Card Deck created by Анна Кушнерёва with- GoConqr


14-18 мая
1 асоба дзеясловаў


Кантрольны дыктант з граматычным заданнем


7-11 мая
Дзеясловы 1 і 2 спражэння і іх канчаткі




30 красавіка- 4 мая
Змяненне дзесловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках



23-27 красавіка
Неазначальная форма дзеяслова на ць, ці, чы




16-20 красавіка
Неазначальная форма дзеяслова




9-13 красавіка
Правапіс не з дзеясловамі (паўтарэнне)

Запомні! Не з дзеясловамі пішацца асобна!

Змяненне дзеясловаў па часах




2-6 красавіка
Навучальны пераказ
Дзеяслоў як часціна мовы







19-23 сакавіка
Змяненне асабовых займеннікаў па склонах




12-16 сакавіка
Займеннік як часціна мовы. Займеннікі 1,2,3 асобы




Кантрольная работа




5-9 сакавіка
Навучальны пераказ
Займеннік як часціна мовы




26 лютага - 2 сакавіка
Месны склон




Скланенне прыметнікаў у множным ліку



19-23 лютага
Вінавальны склон
Творны склон




12-16 лютага
Родны склон. Давальны склон (прыметнікаў)

 

Кантрольная работа

5-9 лютага
Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка
Змяненне прыметнікаў па склонах. Назоўны склон




29 студзеня- 2 лютага
Склонавыя канчаткі назоўнікаў 3 скланення


У творным склоне апошнi зычны падаўжаецца, калi стаiць пасля галоснага: мышшу, меддзю. Параўнайце: косцю, радасцю. Калi аснова заканчваецца на б, р, ф, то перад канчаткам –ю пiшацца апостраф: шыр’ю, глыб’ю, верф’ю.


Н., В. – Беларусь, Сiбiр
Р., Д., М. – Беларусi, Сiбiры
Т. – Беларуссю, Сiбiр’ю, ноччу

У творным склоне апошнi зычны падаўжаецца, калi стаiць пасля галоснага: мышшу, меддзю. Параўнайце: косцю, радасцю. Калi аснова заканчваецца на б, р, ф, то перад канчаткам –ю пiшацца апостраф: шыр’ю, глыб’ю, верф’ю.



Прыметнік як часціна мовы





22-26 студзеня
Склонавыя канчаткі назоўнікаў 1 скланення
Н. – краiна, зямля;

Р. – краiны, зямлi;

Д . – краiне, зямлi, сястры, дарозе, страсе, руцэ, ручцы;

В. – краiну, зямлю;

Т. – краiнай(аю), зямлёй(ёю);

М. – супадае з Давальным.



Канчаткi назоўнiкаў у давальным i месным склонах залежаць ад тыпу асновы: -е – пры аснове на цвёрды i г, х, якiя чаргуюцца з з, с: брыгадзе, дузе, страсе; -i -- пры аснове на мяккi: песнi; -ы – пры аснове на зацвярдзелы: працы; калi аснова заканчваецца на к, якое чаргуецца з ц, то пад нацiскам пiшацца –э, а не пад нацiскам -- -ы: шчацэ, шчочцы.      

        
Источник: http://vikiinfo.ru/formation/samoobrazovanie/kanchatki-nazo-nika-1-ga-sklanenja.html


Склонавыя канчаткі назоўнікаў 2 скланення
Н. -- дом , неба, акно, поле;
Р. – дома, поля, агню, грыпу;
Д. – дому, полю;
В.=Н. (неадуш.), =Р.(адуш.):дом, чалавека;
Т. – домам, акном, полем, агнём;
М. – аб доме, снезе, кажусе, агнi, ветры, пяску, рэху, дыялогу, Васiлю, Рыгору, Максiму(е). 





15-19 студзеня
Замацаванне. Праверачная работа
Назоўнікі 1, 2 і 3 скланенняў



8-12 студзеня
Творны склон
Адказвае на пытанні кім? чым?

Месны склон
Адказвае на пытанні аб кім? аб чым?



18-22 снежня
Давальны склон
Адказвае на пытанні каму? чаму?
Вінавальны склон
Адказвае на пытанні каго? што?




11-15 снежня
Родны склон
Адказвае на пытанні каго? чаго?


Кантрольны дыктант

4-8 снежня
Скланенне назоўнікаў. Праверачная работа


Назоўны склон
Назоўнікі ў назоўным склоне- заўсёды дзейнікі ў сказе. Яны адказваюць на пытанні хто?, што?



27 лістапада- 1 снежня
Скланенне назоўнікаў




Кантрольны слоўнікавы дыктант. Складанне тэксту па серыі малюнкаў і пытаннях

20-24 лістапада
Аснова слова. Канчатак. Праверачная работа




Назоўнік як часціна мовы. Скланенне назоўнікаў





13-17 лістапада
Аснова слова. Канчатак

Аснова слова- частка слова без канчатка
прыляцелі, дом, кошка, зямелька

Навучальнае сачыненне на тэму "Восень" па сюжэтнай ілюстрацыі





Прыдумай назвы да ілюстрацый, апішы іх






8-10 лістапада
Прыстаўка. Суфікс





24-27 кастрычніка
Замацаванне вывучанага. Праверачная работа.


Корань слова



16-20 кастрычніка
Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Праверачная работа


Замацаванне вывучанага. Кантрольная работа

9-13 кастрычніка
Словы, якія злучаюць аднародныя члены сказа. Праверачная работа "Аднародныя члены сказа"


Знакі прыпынку у сказах з аднароднымі членамі

2-6 кастрычніка
Сказы з аднароднымі членамі, іх інтанацыя




25-29 верасня
План тэксту
Аднародныя члены сказа




18-22 верасня
Тэкст-апавяданне і тэкст-апісанне




11-15 верасня
Склад слова. Правапіс прыставак


Тэкст. Агульныя звесткі пра тэкст.




1-8 верасня
Правапіс галосных і зычных

 


Раздзяляльныя знакі. Напісанне слоў з імі

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Качества учителя 21 века